Constitution: Belarusian (BE)
Text of the Constitution of the Republic of Užupis: Belarusian.
Credits: Užupis photo archive
Constitution of the Republic of Užupis (Belarusian)
- Чалавек мае права жыць побач з Вялейкай, а Вялейка — цячы каля чалавека.
- Чалавек мае права на гарачую ваду, ацяпленьне зімою й чарапічны дах.
- Чалавек мае права памерці, але не абавязаны.
- Чалавек мае права на памылкі.
- Чалавек мае права быць адзіным і непаўторным.
- Чалавек мае права любіць.
- Чалавек можа быць нялюбым, але гэта не абавязкова.
- Чалавек мае права ня быць знакамітым і вядомым.
- Чалавек мае права ленавацца альбо нічога не рабіць.
- Чалавек мае права любіць і даглядаць котку.
- Чалавек мае права рупіцца пра сабаку да канца дзён аднаго з іх.
- Сабака мае права быць сабакам.
- Котка не абавязана любіць свайго гаспадара, але ў цяжкую хвіліну мусіць прыйсьці яму на дапамогу.
- Чалавек мае права часам ня ведаць, ці мае ён абавязкі.
- Чалавек мае права сумнявацца, але гэта не абавязак.
- Чалавек мае права быць шчасьлівым.
- Чалавек мае права быць нешчасьлівым.
- Чалавек мае права маўчаць.
- Чалавек мае права верыць.
- Чалавек ня мае права чыніць гвалт.
- Чалавек мае права ўсьведамляць сваю драбнату і веліч.
- Чалавек ня мае права квапіцца на вечнасьць.
- Чалавек мае права разумець.
- Чалавек мае права нічога не разумець.
- Чалавек мае права быць розных нацыянальнасьцяў.
- Чалавек мае права сьвяткаваць або не сьвяткаваць свой дзень нараджэньня.
- Чалавек абавязаны прыгадаць сваё імя.
- Чалавек мае права дзяліцца тым, што мае.
- Чалавек ня мае права дзяліцца тым, чаго ня мае.
- Чалавек мае права мець братоў, сясьцёр і бацькоў.
- Чалавек можа быць свабодным.
- Чалавек адказны за сваю свабоду.
- Чалавек мае права плакаць.
- Чалавек мае права быць незразуметым.
- Ніхто ня мае права зрабіць іншага вінаватым.
- Чалавек мае права быць асаблівым.
- Чалавек мае права ня мець аніякіх правоў.
- Чалавек мае права не баяцца.
- Не перамагай.
- Не бараніся.
- Не здавайся.